Старшыня райвыканкама пабываў з віншавальным візітам у доме сямейнага тыпу
30.12.2020У рамках традыцыйнай дабрачыннай акцыі «Нашы дзеці» 29 снежня старшыня Лагойскага райвыканкама Аляксандр Ласевіч наведаў дом сямейнага тыпу Ліцвяковых у Лагойску.
Разам з намеснікам па сацыяльнай сферы Анжэлай Раемскай і начальнікам упраўлення па адукацыі, спорце і турызме Галінай Собаль ён павіншаваў бацькоў і дзяцей з наступаючым святам і ўручыў ім навагоднія падарункі, набытыя за кошт спонсарскай дапамогі: маразільнік, персанальныя прэзенты для кожнага дзіцяці і цукеркі.
На дадзены момант Марына і Вячаслаў Ліцвяковы выхоўваюць 11 дзяцей, якія, у сваю чаргу, добра падрыхтаваліся да сустрэчы гасцей. Святочна апранутыя хлопчыкі і дзяўчынкі прачыталі навагоднія вершы, праспявалі песні, тым самым дзякуючы кіраўніцтву раёна за аказаную ўвагу і клопат.
По материалам сайта Логойского районного исполнительного комитета
16.12.2021 11:59 - 16.12.2021 11:59